Logo Polskiego Radia
Print

Адзін з двух афіцэраў, затрыманых у справе Коржыча вызвалены

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.10.2017 13:03
У цяперашні час прад’яўленае абвінавачаньне дзесяці вайскоўцам: 8 сяржантам, прапаршчыку і афіцэру.
Фота: voentv.mil.byФота: voentv.mil.byyoutube.com/screen

Паводле зьвестак парталу Tut.by, капітан Чырыкаў — адзін з двух афіцэраў, затрыманых у справе аб гібелі вайскоўца Аляксандра Коржыча ў Печах, — вызвалены. Гэтую інфармацыю парталу пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце.

«У цяперашні час прад’яўленае абвінавачаньне дзесяці вайскоўцам: 8 сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ адзін афіцэр знаходзіцца ў статусе падазраванага, да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу — абавязальніцтва аб яўцы. Выяўляецца дачыненьне іншых асобаў да злачынства», — адзначылі ў СК.

3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах. Паводле праверкі, якую правялі ў вайсковай частцы, прычынай сьмерці салдата нібыта стаў суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве.

svaboda.org/tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт