Беларускі стварылі калекцыю адзеньня «Вёска» без вышыванкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.10.2017 12:18
Дзяўчыны не стараюцца пераасэнсаваць татальную вышыванку, а проста гуляюць з асацыяцыямі.
http://www.bfw.by/ru
Паліна Картавіцкая і Ларыса Сьцяпанава збудавалі брэнд на дзіцячых успамінах пра лета і натуральнасьці. Дуэт дызайнэрак так і называецца – Historia Naturalis.
Мадэльеркі працуюць разам ад 2009 года, будуючы ўласную марку на беларускай аўтэнтычнасьці: з натуральнымі матэрыяламі, стоадсоткава беларускай атмасфэрай – але без клішэ і штампаў.
Дзяўчыны не стараюцца пераасэнсаваць татальную вышыванку, а проста гуляюць з асацыяцыямі.
Менавіта на гэтай гульні інтэрпрэтацыяў, фарбаў і ўзораў збудаваная лінейка «Вёска». Школьныя канікулы ўсе праводзілі ў розных месцах, але, гледзячы на патэрны Картавіцкай і Сьцяпанавай, становіцца зразумела, што не – усе былі ў адным.
Вяснова-летнюю калекцыю 2018 года «Вёска» дызайнеркі прадставілі на Беларускім тыдні моды 24-29 кастрычніка.
belsat.eu/яс