Logo Polskiego Radia
Print

Банкі павялічылі аб'ём крэдытаваньня насельніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2017 13:31
Паводле прагнозаў эканамістаў, рост аб'ёмаў спажывецкага крэдытаваньня будзе працягвацца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Банкі павялічылі аб'ём крэдытаваньня насельніцтва
Паводле прагнозаў эканамістаў, рост аб'ёмаў спажывецкага крэдытаваньня будзе працягвацца.
Аб'ём крэдытаў, выдадзеных банкамі на спажывецкія патрэбы за дзевяць месяцаў гэтага году, павялічыўся на 48,8% — пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі. Паводле прагнозаў эканамістаў, рост аб'ёмаў спажывецкага крэдытаваньня будзе працягвацца.
На 1 кастрычніка запазычанасьць фізычных асоб па спажывецкіх крэдытах склала рэкордныя 2,56 млрд рублёў. З пачатку гэтага году паказчык запазычанасьці вырас на 868,6 млн рублёў, або на 48,8%.
Аналітыкі расейскага „Ашчадбанка” таксама лічаць, што беларускія банкі зацікаўленыя нарошчваць партфэль спажывецкіх крэдытаў.
„Ва ўмовах слабага фінансавага стану буйных карпаратыўных пазычальнікаў банкі ссоўваюць крэдытную актыўнасьць у сэгмэнт фізычных асоб”, - гаворыцца ў верасьнёвым эканамічным аглядзе, які падрыхтаваў Цэнтар макраэканамічных дасьледаваньняў „Ашчадбанка”.
Паводле інфармацыі БелаПАН, найбольшыя аб'ёмы спажывецкіх крэдытаў выдаюць „Прыёрбанк”, „Беларусбанк” і „МТБанк” — на іх долю прыпадае каля 40% крэдытаў, выдзеленых насельніцтву на спажывецкія патрэбы.
Банкіры таксама канстатуюць устойлівы рост попыту насельніцтва на такія крэдыты.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт