Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты распачалі маратон ушанаваньня паўстанцаў Каліноўскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2017 11:46
Упершыню больш як за 20 гадоў у Сьвіслачы і Якушоўцы ўшаноўваць памяць паўстанцаў будуць не ў адзін дзень, а на працягу двух месяцаў.
Сябры БНФ побач з помнікам Кастусю Каліноўскаму ў СьвіслачыСябры БНФ побач з помнікам Кастусю Каліноўскаму ў Сьвіслачыфота: Радыё Свабода

Актывісты з усёй Беларусі распачалі маратон ушанаваньня паўстанцаў Каліноўскага
Упершыню больш як за 20 гадоў у Сьвіслачы і Якушоўцы актывісты з усёй Беларусі ўшаноўваць памяць паўстанцаў будуць не ў адзін дзень, а на працягу двух месяцаў, каб пазьбегнуць перасьледу з боку ўладаў.
Памятныя імпрэзы распачалі сябры БНФ з Горадні і Менску. Падчас ускладаньня кветак да мэмарыяльных месцаў іх на камэры здымалі міліцыянты. Эстафэту памяці паўстанцаў Каліноўскага падхапілі актывісты з Мастоўшчыны, якія таксама наведалі Сьвіслач і Якушоўку.
Сёлета аргкамітэт адзначэньня Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які штогод праходзіць у Сьвіслачы і Якушоўцы, распаўсюдзіў заяву, у якой заклікае грамадзянскую супольнасьць ушаноўваць патрыётаў не ў адзін дзень, а на працягу двух месяцаў, каб пазьбегнуць перасьледу з боку ўладаў.
Арганізатары заклікалі неабыякавых грамадзянаў на працягу кастрычніка і лістапада, калі беларусы адзначаюць Дзяды, прыходзіць да помніка Каліноўскага ў Сьвіслачы і да крыжа ў Якушоўцы, на магілы паўстанцаў па ўсёй Беларусі.
Летась за ўшанаваньне паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы і Якушоўцы былі аштрафаваныя 15 чалавек.
У заяве, якую распаўсюдзілі сябры аргкамітэту, таксама паведамляецца, што ў 2018-м, калі будуць адзначацца 155-я ўгодкі вызвольнага паўстаньня, ёсьць намер вярнуцца да звыклага масавага і ўрачыстага фармату правядзеньня ў Сьвіслачы Дня памяці паўстанцаў 1863 году.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт