Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы за карупцыю экс-кіраўнік Ленінскага раёна папрасіў аб памілаваньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2017 13:00
У дачыненьні да Валерыя Кулешы была ўзбуджаная крымінальная справа за перавышэньне службовых паўнамоцтваў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Затрыманы за карупцыю экс-кіраўнік Ленінскага раёна Менска папрасіў Лукашэнку аб памілаваньні.
Былы кіраўнік Ленінскага раёна Валерый Кулеш, якога затрымалі летам 2016 года, напісаў на імя прэзыдэнта прашэньне аб вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці. Пра гэта TUT.BY распавёў суразмоўца ў дзяржструктуры і пацьвердзіў старшыня Сьледчага камітэта Іван Наскевіч.
У пачатку ліпеня 2016 года сілавікі затрымалі былога кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Менска па падазрэньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, што ўваходзіць у сьпіс карупцыйных злачынстваў. Пазьней ніякай інфармацыі аб яго справе не было.
Старшыня Сьледчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што крымінальная справа ў дачыненьні да Кулеша перададзена пракурору яшчэ ў траўні 2017 года.
- Справа так і знаходзіцца ў пракуратуры, паколькі ён зьвярнуўся з хадайніцтвам аб памілаваньні. Рашэньня пакуль няма. Гэта не хуткаплынны працэс, – дадаў кіраўнік СК.
Падача Куляшом прашэньня аб вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці на імя кіраўніка дзяржавы значыць, што экс-чыноўнік прызнаў віну і кампэнсаваў шкоду. Пэрыяд разгляду прашэньня можа быць розным: і месяц, і тры, і паўгода. Канкрэтнага тэрміну няма. Калі рашэньне будзе станоўчым, то пракурор спыніць расьсьледаваньне крымінальнай справы. Калі адмоўным – перадасьць яго ў суд пры наяўнасьці ўсіх астатніх умоў.
Нагадаем, у дачыненьні да Кулеша была ўзбуджаная крымінальная справа справа па ч. 3 арт. 426 КК РБ (Перавышэньне службовых паўнамоцтваў). Па вэрсіі праваахоўнікаў, чыноўнік перавысіў службовыя паўнамоцтвы з асабістай і карысьлівай зацікаўленасьці пры выкананьні функцыяў па разьмеркаваньні, разьдзяржаўленьні і прыватызацыі дзяржмаёмасьці.
Акрамя таго, па вэрсіі праваахоўнікаў, работнікі курыруемых ім прадпрыемстваў бясплатна працавалі на будоўлі загараднага дома чыноўніка.
...

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт