Лукашэнку запрасілі ў Брусэль, ці ён паедзе - невядома
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.10.2017 14:12
ЭЗ: Залежыць ад беларускага боку, ці паедзе Лукашэнка на саміт «Усходняга партнэрства».
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
На саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Брусэлі абмяркуюць бачаньне далейшага супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Пра гэта паведаміла сёньня журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын.
На саміце заплянавана абмеркаваць супрацоўніцтва ЭЗ з «Усходнім партнэрствам», будзе прадстаўлена бачаньне таго, як стане яно разьвівацца ў пэрспэктыве.
«Усе шэсьць краін «Усходняга партнэрства» запрошаныя на саміт на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, – адзначыла Андрэа Віктарын. – Таму залежыць ад беларускага боку, хто будзе прысутнічаць, мы чакаем адказу, рашэньня», – сказала дыплямат.
Саміт адбудзецца 24 лістапада.
белта/наша ніва/вс