У Беларусі выберуць афіцыйнага турапэратара Эўрагульняў-2019
Падаць заяўку можна да 2 лістапада 2017 году ў адпаведнасьці з тэхнічным заданьнем.
Фонд „Дырэкцыя ІІ Эўрапейскіх гульняў 2019 году” запрашае юрасобы падаць свае камэрцыйныя прапановы па прадастаўленьні паслуг афіцыйнага турыстычнага апэратара ІІ Эўрапейскіх гульняў 2019 году.

Для ўдзелу ў падачы камэрцыйных прапаноў запрашаюцца турапэратары, якія маюць вопыт арганізацыі прыёму турыстаў, у тым ліку замежных, арганізаваных груп балельшчыкаў. Сярод абавязковых патрабаваньняў - вопыт работы ў сфэры прадастаўленьня турпаслуг ня меншы за 5 гадоў, офіс у Менску, афіцыйны сайт са службай падтрымкі па тэлефоне і ў чаце (на рускай і ангельскай мовах), плян узаемадзеяньня зь білетным апэратарам (аргкамітэт вызначае афіцыйнага білетнага апэратара Эўрагульняў-2019, з якім спатрэбіцца цеснае супрацоўніцтва).
У афіцыйнага турыстычнага апэратара Эўрагульняў-2019 будзе шэраг пераваг. У тым ліку магчымасьць браніраваньня білетаў па ўзгадненьні з дырэкцыяй гульняў для далейшай іх рэалізацыі ў складзе турпакетаў, прыярытэтнае фарміраваньне прапановы па прыёме афіцыйных гасьцей Эўрагульняў, дадатковыя рэклямныя магчымасьці.
Эўрагульні-2019 пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах прымуць удзел 50 краін Эўропы, плянуецца ўдзел 4 тыс. спартсмэнаў.
belta.by/аз