Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка не супраць прыходу прыватных кампаній у сфэру ЖКГ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.10.2017 15:54
Але лічыць, што яны запатрабуюць даражэй за няякасную працу.
Photo:Vlad Podvorny/flickr.com/Commercial use allowed

Аляксандр Лукашэнка не супраць прыходу прыватных кампаній у сфэру ЖКГ, але прапануе абавязаць іх выконваць дзяржаўныя тарыфы для насельніцтва.

«Цяпер шмат гаворыцца пра разьвіцьцё канкурэнцыі, прыход на рынак прыватных кампаній. Я буду толькі за, калі гэта дабратворна адаб'ецца на якасьці паслуг і людзі станоўча адрэагуюць на перамены», – заявіў ён, выступаючы 20 кастрычніка на рэспубліканскім сэмінары «Аб удасканаленьні і разьвіцьці жыльлёва-камунальнай гаспадаркі краіны».

Лукашэнка прывёў у прыклад сытуацыю ў Расеі, дзе прыватныя арганізацыі значна завысілі кошт тарыфаў. На яго думку, сыстэма ЖКГ – «гэта не тая сфэра, дзе можна мець завоблачную рэнтабельнасьць, і кожная арганізацыя павінна разумець, што за кошт »шалёных« грошай тут зарабіць не атрымаецца».

Ён зьвярнуў увагу на існуючую практыку, калі многія новаствораныя прыватныя арганізацыі ліквідуюцца, а дамы пераходзяць на абслугоўваньне мясцовых прадпрыемстваў ЖКГ. На думку Лукашэнкі, гэта сьведчыць аб тым, што ўласьнікі жыльля не гатовыя браць на сябе калектыўную адказнасьць за агульную маёмасьць. «Відавочна, што гэтыя пытаньні таксама патрабуюць неадкладнага ўрэгуляваньня», – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

belapan.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт