На Гомельшчыне замест заробкаў даюць талёны на прадукты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.10.2017 15:15
У Добрушы і вёсцы Церахоўка работнікам «Добрушскі камунальнік» частку заробку выдаюць талёнамі
flickr.com
Работнікам «Добрушскага камунальніка» замест заробкаў даюць талёны на прадукты
У Добрушы і вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне работнікам аб'яднаныя «Добрушскі камунальнік» частку заробку выдаюць талёнамі на тавары.
У камэнтары тэлеканалу «Белсат» работніца «Церахоўскага камунгасу» Тацьцяна Жыткіна распавяла: «Нам РайПО павінна грошай. Наяўнымі яны ня могуць камунальніку аддаць, таму мы забіраем пазыку такім чынам. Даюць працоўным квіткі, сэртыфікаты, на харчовыя, прамысловыя тавары. Мы можам браць адзеньне, будаўнічае, бытавую хімію».
Адзін сэртыфікат роўны 10 рублям. У залежнасьці ад заробку іх выдаюць работнікам ад двух да пяці. Атаварыць талёны можна толькі ў крамах Добрушскага спажывецкага таварыства.
Але работнікі «Добрушскага камунальніка» кажуць, што ў сельпо тавары каштуюць даражэй, чым у прыватнікаў: «У сельпо на 20 рублёў я магу ўзяць батон каўбасы, які каштуе рублёў 8-9 за кіляграм, хаця ў той жа прыватнай краме ён каштуе 5,60–5. У сельпо пераплачваеш недзе ў 1,5 раза, чым у іншай краме».
У прыватным камэнтары «Белсату» спэцыялісты раённага спажывецкага таварыства прызналіся, што іх крамы не вытрымліваюць канкурэнцыі.
euroradio.fm/яс