Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зьбіраецца на Кубу пабываць на магіле Фідэля

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2017 16:02
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня на сустрэчы з паслом Кубы.
flickr.com/Bud Ellison

Аляксандр Лукашэнка разьлічвае ў бліжэйшы час зьдзейсьніць візыт на Кубу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня на сустрэчы з паслом Кубы Херарда Суарэсам Альварэсам, які завяршае сваю дыпляматычную місію ў Беларусі, піша БелТА.

«Прасіў бы вас вельмі перадаць майму сябру Раулю самыя цёплыя пажаданьні. Я мяркую, што мне ўдасца ў найбліжэйшы час пабываць на Кубе. У мяне ёсьць абавязак перад Фідэлем. Я павінен пабываць у яго на магіле».

Па словах кіраўніка дзяржавы, візыт павінен спрыяць актуалізацыі тэматыкі двухбаковых адносін. «Але вы павінны заўсёды ведаць – калі Беларусь чымсьці можа дапамагчы і нешта зрабіць для Кубы, мы заўсёды адкрытыя і гатовыя гэта зрабіць», – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

Аб'ём двухбаковага гандлю Беларусі і Кубы ў студзені-жніўні 2017 года склаў $ 50,4 млн. Асноўнымі экспартнымі пазыцыямі зьяўляліся грузавыя аўтамабілі, трактары і седлавыя цягачы, шыны, калійныя ўгнаеньні, прычэпы і паўпрычэпы, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт