Logo Polskiego Radia
Print

Пэнсіянер абрабаваў у краме дзіця дзеля выпіўкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2017 15:31
У Віцебску пэнсіянер забраў грошы ў чужога дзіцяці проста каля касы прадуктовай крамы.
pixabay.com

Інцыдэнт адбыўся ў адной з крамаў на Маскоўскім прасьпекце. Пасьля разьліку ў касе дзевяцігадовы хлопчык атрымаў пяць рублёў рэшты. Гэта пабачыў 80-гадовы пэнсіянер і забраў грошы ў дзіцяці адразу каля касы. Паведамляецца, што прадавачка гэтага ня бачыла, бо займалася іншымі пакупнікамі.

Бацькі пацярпелага хлопчыка паведамілі пра здарэньне ў міліцыю. Праваахоўнікі змаглі апэратыўна затрымаць зламысьніка. Пэнсіянер патлумачыў, што грошы яму тэрмінова спатрэбіліся на сьпіртное. Выпіўку ён купіў у гэтай самай краме.

Цяпер на пэнсіянера пачалі крымінальную справу за рабаваньне.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт