Logo Polskiego Radia
Print

Wi-Fi зьявіцца ў менскіх аўтобусах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2017 10:45
Цяпер праводзіцца конкурс па выбары кампаніі, якая прадаставіць гэткую магчымасьць.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Wi-Fi зьявіцца ў менскіх аўтобусах
Цяпер праводзіцца конкурс па выбары кампаніі, якая прадаставіць гэткую магчымасьць.
Wi-Fi зьявіцца на некаторых аўтобусных маршрутах Менска, паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара ДП „Менсктранс” Іван Жук.
Праводзіцца конкурс па выбары кампаніі, якая прадаставіць магчымасьць скарыстацца бесправадным інтэрнэтам у грамадзкім транспарце. Пакуль абсталяваньне працуе ў тэставым рэжыме.
„Удзельнікі конкурсу маглі пратэставаць свае тэхнічныя магчымасьці. Канчатковае рашэньне плянуецца прыняць да канца месяца”, - адзначыў Іван Жук.
Як паведамлялася, вясной бягучага года аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў пусьцілі па гарадзкіх маршрутах Гомеля. На першым этапе Wi-Fi зьявіўся ў 20 аўтобусах.
Каб карыстацца бясплатным інтэрнэтам, трэба прайсьці ідэнтыфікацыю. Для гэтага распрацаваны спэцыяльны партал аўтарызацыі.
У канцы верасьня 2016 году Міністэрства сувязі й інфарматызацыі ўключыла Wi-Fi-перадатчыкі ў пералік радыёэлектронных устройстваў, якія не падпадаюць пад спэцыяльную рэгістрацыю. Такім чынам, зьявілася магчымасьць прадастаўляць бясплатны Wi-Fi ў грамадзкім транспарце. Кампанія velcom адной зь першых распрацавала рашэньне, заснаванае на ўласнай 3G-сетцы, і прапанавала яго транспартным перавозчыкам па ўсёй краіне.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт