Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчыя высьвятляюць абставіны атручаньня жанчын у Барысаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.10.2017 18:08
«Цяпер лекары змагаюцца за жыцьцё трох чалавек, якія знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленьні ў вельмі цяжкім стане».
pixabay.com/Public Domain CC0

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацьцяна Беланог, 14 кастрычніка з прадпрыемства, якое займаецца вытворчасьцю прадуктаў з рыбы, у бальніцу Барысава былі завезеныя некалькі жанчын з хімічнымі апёкамі рознай ступені. Папярэдне ўстаноўлена, што пяць жанчын напярэдадні ўжывалі невядомую вадкасьць. Яны адчулі недамаганьне й зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу.

«Цяпер лекары змагаюцца за жыцьцё трох чалавек, якія знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленьні ў вельмі цяжкім стане», – сказала Беланог. У межах агляду сьледча-апэратыўнай групай канфіскаваныя бутэлька й іншыя рэчавыя доказы. Яны накіраваныя ў лябараторыі Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз для дасьледаваньняў, у тым ліку на прадмет высьвятленьня атрутных рэчываў.

У межах расьсьледаваньня справы на падставе арт. 155 КК (прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня па неасьцярожнасьці) Барысаўскі раённы аддзел СК высьвятляе фактычныя абставіны й прычыны таго, што адбылося, праводзіць допыты сьведкаў, работнікаў, службовых асоб прадпрыемства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт