На КПП «Баброўнікі» могуць узьнікнуць ускладненьні ў руху
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.10.2017 16:02
У аўторак пропуск аўтамабіляў празь мяжу будзе спынены на некалькі гадзін.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У аўтадарожным пункце пропуску «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы (зь беларускага боку – КПП «Бераставіца») заплянаваная замена дарожнага пакрыцьця ў аўторак, 17-га кастрычніка. У сувязі з гэтым могуць узьнікнуць ускладненьні ў перасячэньні мяжы праз згаданы КПП, паведамляе Польская памежная служба.
Паводле польскіх памежнікаў, да абеду ў аўторак выезд з Польшчы легкавых аўто будзе спынены прыкладна на дзьве гадзіны, а грузавых – на чатыры гадзіны альбо й больш.
вс
на фота: чарга аўтамабіляў перад КПП «Баброўнікі»