Адхілена ад сваіх пасад усё кіраўніцтва Апэратыўна-аналітычнага цэнтру
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.10.2017 15:58
Пра нечаканую сытуацыю ў ААЦ было паведамлена 13 кастрычніка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі адхілена ад сваіх пасад усё кіраўніцтва Апэратыўна-аналітычнага цэнтру. Гэтая спэцслужба зьяўляецца рэгулятарам інтэрнэту ў краіне. Пра нечаканую сытуацыю ў ААЦ было паведамлена 13 кастрычніка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам кіраўнікоў сілавых структур.
Было заяўлена, што на даручэньне кіраўніка дзяржавы працавала камісія, якая вывучала дзейнасьць Апэратыўна-аналітычнага цэнтру й мае прэтэнзіі да яго кіраўніцтва, праводзіцца расьсьледаваньне выяўленых фактаў.
Службовыя асобы (начальнік ААЦ Сяргей Шпегун, намесьнікі Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган) адхіленыя ад сваіх пасад да яго заканчэньня, інфармуе БелТА.
Таксама стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг крымінальных спраў, якія ён трымае на асабістым кантролі. Ім былі разгледжаныя й апэратыўна-сьледчыя матэрыялы ў адносінах працы неназваных у паведамленьні кіраўнікоў рэспубліканскага й мясцовага ўзроўняў, супрацьпраўных дзеяньняў асобных праваахоўнікаў. Пра гэтыя факты й ішла гаворка на нарадзе.
Лукашэнка адзначыў, што перад тым, як прымаць рашэньні, хацеў бы паслухаць меркаваньні прысутных сілавікоў.
эўрарадыё/вс