Logo Polskiego Radia
Print

Пракуратура вырашыла закрыць справу аб гібелі жаўнера ў Барысаве

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.10.2017 13:55
Родныя Арцёма Басьцюка перакананыя, што сына давялі да самагубства, і намераныя абскардзіць гэтае рашэньне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Родныя Арцёма Басьцюка – жаўнера, які загінуў у Барысаве напрыканцы сакавіка гэтага году – будуць абскарджваць закрыцьцё справы аб гібелі сына. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

12 кастрычніка стала вядома, што Сьледчы камітэт вырашыў завяршыць расьсьледаваньне. «Праз адсутнасьць грамадзка-небясьпечнага дзеяньня, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам», – гаворыцца ў паведамленьні, якое атрымала сям’я Басьцюкоў.

«Мы шакаваныя. Цяпер нават ня можам падрабязна камэнтаваць. Зьбіраемся абскарджваць рашэньне Сьледчага камітэту, адвакат падрыхтаваў хадайніцтва», – расказала журналістам Тацьцяна Басьцюк.

25-гадовы Арцём Басьцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі № 25849 пад Барысавам. Паводле родных, за некалькі тыдняў да сьмерці ён у прысутнасьці бацькоў называў камандзіру імёны і прозьвішчы тых вайскоўцаў, якія аказвалі на яго ціск.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт