Яўгена Афнагеля пасадзілі на 15 сутак за акцыю супраць вучэньняў «Захад-2017»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.10.2017 17:12
За менскую акцыю раней асудзілі больш за 10 чалавек, некаторым прысудзілі штрафы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Яўгена Афнагеля пасадзілі на 15 сутак за менскую акцыю супраць вучэньняў «Захад-2017»
Як сказала Свабодзе жонка Афнагеля Кацярына, у РУУС Маскоўскага раёну ёй паведамілі, што Яўген адбывае пакараньне за менскую акцыю 8 верасьня «За мірную Беларусь», якая ладзілася супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» і была прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы ў гадавіну гістарычнай бітвы пад Воршай.
За тую акцыю раней асудзілі больш за 10 чалавек, некаторым прысудзілі штрафы, Паўлу Севярынцу і Андрэю Шарэнду – 15 сутак арышту, Уладзімеру Някляеву – 10 сутак, Натальлі Папковай – 7 сутак, Міколу Статкевічу – 5 сутак арышту.

Радыё Свабода/ав