Logo Polskiego Radia
Print

Інваліда-вазочніка ў Мазыры аштрафавалі за пераход вуліцы (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.10.2017 13:03
Пры гэтым мужчына не выходзіць з дому й перамяшчаецца на інвалідным вазку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Інваліда-вазочніка ў Мазыры аштрафавалі за пераход вуліцы ў неналежным месцы
Інваліда І-й групы Віталя Кавалёва з Мазыра аштрафавалі за пераход вуліцы ў неналежным месцы. Пры гэтым мужчына не выходзіць з дому й перамяшчаецца на інвалідным вазку.
На пачатку верасьня мужчына недалічыўся ў сваёй пэнсіі значнай сумы. Выявілася, што грошы адлічылі на пагашэньне штрафу ДАІ. Пра сваё так званае "парушэньне" мазырчук даведаўся толькі праз восем месяцаў.
Пратакол пра парушэньне быў складзены ўзімку. Ніякіх паведамленьняў Кавалёў не атрымліваў, бо ў пратаколе ўказаны яго стары адрас, дзе ён не жыве ўжо больш за 10 гадоў. Правапарушэньне адбылося на вуліцы Фрунзэ. Сам інвалід жыве на вуліцы Прамысловай. Самастойна ён ня можа спусьціцца нават у двор. Дапамогу ў побыце яму аказвае сацыяльны работнік.
Кавалёў напісаў зварот у Мазырскі РАУС, але міліцыянты прапанавалі яму абскардзіць пастанову праз суд.
Мазырскія даішнікі кажуць, што пратакол складалі калегі зь Ельска. Ельскія міліцыянты не ўзгадалі правапарушальніка, але дакладна памятаюць, што гэта ня быў ні інвалід-вазочнік, ні чалавек на кастылях. Памылка магла ўзьнікнуць, калі парушальніка высьвятлялі не з дапамогай камп'ютарнай базы дадзеных, а праз тэлефанаваньне ў дзяжурную службу. Інакш кажучы, Віталём Кавалёвым мог назвацца іншы чалавек.
Юрыдычную дапамогу інваліду прапанавалі сацыяльныя службы. Але вярнуць грошы зь бюджэту ня вельмі проста. Кавалёву цяпер неабходна зьвяртацца ў пракуратуру для аднаўленьня тэрмінаў абскарджаньня й адмены пастановы, якая ўжо набыла моц. Далей разьбірацца з усімі нюансамі справы павінен суд.
тэлеканал "Мазыр"/эўрарадыё/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт