Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.10.2017 16:20
Максім Мархалюк зьнік 16 верасьня ў вёсцы Новы Двор Сьвіслацкага раёна.
фота: Радыё Рацыя
Зьніклы ў Белавескай пушчы 10-гадовы хлопчык абвешчаны ў міжнародны вышук, паведаміў агенцтву БелТА начальнік аддзела інфармацыі й сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Сяргей Кабаковіч.
Максім Мархалюк зьнік 16 верасьня ў вёсцы Новы Двор Сьвіслацкага раёна. Ён пайшоў вечарам у Белавескую пушчу, якая побач з домам, у грыбы й не вярнуўся. Амаль трохтыднёвыя пошукі былі беспасьпяховыя. У пошуках бралі ўдзел тысячы добраахвотнікаў. На дзясяты дзень СК пачаў крымінальную справу.
На днях зьявілася інфармацыя, што Максіма нібыта бачылі ў Польшчы, але вэрсія не пацьвердзілася.
радыё рацыя/вс