Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адразу тры намесьнікі міністраў адправіліся ў адстаўку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2017 17:16
Адпаведная пастанова была разьмешчаная сёньня, 4 кастрычніка, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускі ўрад адправіў у адстаўку адразу трох намесьнікаў міністраў. Адпаведная пастанова была разьмешчаная сёньня, 4 кастрычніка, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ад пасады намесьніка міністра інфармацыі быў вызвалены Аляксандр Карлюкевіч. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго міністрам інфармацыі, адправіўшы ў адстаўку Лілію Ананіч.

Таксама з пасады кіраўніка дэпартамэнту вэтэрынарнага й харчовага нагляду Мінсельгасхарча быў звольнены Аляксандр Субоцін. Ён цяпер займае пасаду памочніка прэзыдэнта - інспэктара па Віцебскай вобласьці.

Намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Хрушчоў сышоў у адстаўку па пагадненьні бакоў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт