Унікальная гісторыя беларускага замежжа ў адной кнізе
У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» – самай дасьведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны».
Напрыканцы 1951 года намаганьнямі беларусаў, якія пасьля вайны апынуліся ў Злучаных Штатах Амэрыкі, у Нью-Ёрку была створаная легендарная навуковая ўстанова – Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Арганізацыі было наканавана ня толькі праіснаваць да сёньняшніх дзён, але праз пераемнасьць пакаленьняў дасьледчыкаў і наладжваньне трывалых сувязяў шматкроць узмацніць свой аўтарытэт у навуковым асяродку беларусістаў. За савецкім часам БІНіМ быў ці не адзінай установай, якая на высокім навуковым узроўні займалася дасьледаваньнем беларускай эміграцыі, у гістарычных працах пазьбягала звычайных для айчынных дасьледаваньняў скажэньняў і фальшаваньня фактаў, а таксама зьвярталася да рэлігійных тэмаў, рэгулярна друкуючы матэрыялы ў альманаху «Запісы».
За гады існаваньня БІНіМ пашырыўся на два філіялы – у Мюнхэне (Нямеччына) ды ў Таронта (Канада), усталяваў кантакты з сотнямі арганізацый, бібліятэкамі (асабліва шчыльныя з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку), каледжамі, фондамі. Сотнямі таксама вымяраецца і лік навукоўцаў, якім давялося супрацоўнічаць з інстытутам. Бадай што галоўнымі вынікамі дзейнасьці знакамітай установы можна назваць істотнае падвышэньне цікаўнасьці заходніх дасьледчыкаў да Беларусі, а таксама тое, што ад 2002 года інстытут зьяўляецца не выключна эмігранцкай установай, а супольным нью-ёркска-менскім праектам і шчыльна супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным архівам-музэем літаратуры і мастацтва.
Амаль семдзесят гадоў руплівай плённай працы інстытута – больш чым дастатковы тэрмін для таго, каб паўстала нагода для гістарычнага дасьледаваньня цяпер ужо яго самога. Сябры БІНіМа Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, скарыстаўшыся архівамі Вітаўта Тумаша (узначальваў інстытут у 1955–1982) і Вітаўта Кіпеля (узначальвае БІНіМ з 1982 года па сёньня), бліскуча выканалі гэтую задачу, стварыўшы цікавую чытанку, у якой праз лісты, успаміны і пратаколы ключавых дзеячаў эміграцыі раскрываюцца няпростыя ўмовы працы, праз якія праходзіў шлях да немалых дасягненьняў арганізацыі.
Выданьне дапоўненае бібліяграфіяй альманаху «Запісы», а таксама біяграфічным даведнікам далучаных да дзейнасьці БІНіМа асобаў.
....
У Варшаве адчынілася выстава фотаздымкаў, якія паказваюць зьнішчэньне сталіцы ў 1939 годзе. На выставе паказаныя больш за 130 архіўных фотаздымкаў. Яны зьяўляюцца працамі польскіх і нямецкіх фатографаў, а пабачыць іх можна да канца кастрычніка.
Арганізатар выставы і старшыня Польска-канадзкага інстытуту гістырычных дасьледаваньняў Раман Баранецкі расказаў, што яны 10 гадоў зьбіралі архіўныя фотаздымкі, якія куплялі на аўкцыёнах.
На 33 стэндах паказаныя здымкі, якія паходзяць з альбомаў жаўнераў, здымкі Польшчы ў часе вайны і апісаньні гістарычных будынкаў, якія былі зьнішчаныя, напрыклад, Казімежоўскі палац. Паводле арганізатара, выстава зьяўляецца ўводам да ведаў аб тым, як вайна выглядала, і якой трагедыяй была для польскага народу.
На выставе можна, між іншым, паглядзець фотаздымак з 1916 году мэра Варшавы ў 1934-1939 гадах Стэфана Стажыньскага, падпісаны ім асабіста.
Дагэтуль выстава была выстаўленая выключна ў Канадзе па ініцыятыве Польска-канадзкага інстытуту гістырычных дасьледаваньняў. Яна ўзьнікла для таго, каб паказаць канадцам невядомы ім трагічны лёс палякаў і Польшчы ў часе Другой сусьветнай вайны.
.....
Больш за 300 графічных прац польскіх мастакоў прадставяць на выставе ў Гомелі Культура 2017/10/03 | 07:38 f vk ok t g m Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі 3 кастрычніка, Гомель / Кар. БЕЛТА /. Выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцый Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (Рэспубліка Польшча) адкрыецца 5 кастрычніка ў музеі палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў гісторыка-культурнай установе. Экспазіцыя ўключае больш за 300 графічных работ вядомых польскіх мастакоў, тварылі ў XIX-XX стагоддзях. Сярод аўтараў – Юліюш Коссак, Ян Матэйка, Міхал Элвиро Андрыёлі, Максіміліян Герымский, Альфрэд Веруш-Кавальскі і інш. Выставу адрознівае багатае жанравую разнастайнасць твораў: прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і сюжэтныя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі. Арганізатары падкрэсліваюць, што асаблівай увагі заслугоўвае карціна «Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце», выкананая адным з найвялікшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя Янам Матэйкі, а таксама накіды і эскізы Станіслава Віткевічам і «Пейзаж» Максіміліяна Герымского. Падляскі музей у Беластоку – самы вялікі ў Падляскім ваяводстве, створаны ў 1949 годзе. Акрамя экспазіцыі ў ратушы Беластока, функцыянуюць шэсць яго філіялаў. Калекцыю музея складае сход гістарычных артэфактаў і твораў мастацтва. Акруговай музей у Сувалках заснаваны ў 1956 годзе. Яго экспазіцыю складаюць збору твораў выяўленчага мастацтва, прадметы гісторыі, археалогіі і этнаграфіі. Для гамяльчан і гасцей горада над Сожам выстава «Майстры польскага малюнка» будзе даступная да 19 лістапада.-0-
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/culture/view/bolee-300-graficheskih-rabot-polskih-hudozhnikov-predstavjat-na-vystavke-v-gomele-269401-2017/
Гэта 33 кніга выдавецкай сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны».
Напрыканцы 1951 года намаганьнямі беларусаў, якія пасьля вайны апынуліся ў Злучаных Штатах Амэрыкі, у Нью-Ёрку была створаная легендарная навуковая ўстанова – Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Арганізацыі было наканавана ня толькі праіснаваць да сёньняшніх дзён, але праз пераемнасьць пакаленьняў дасьледчыкаў і наладжваньне трывалых сувязяў шматкроць узмацніць свой аўтарытэт у навуковым асяродку беларусістаў. За савецкім часам БІНіМ быў ці не адзінай установай, якая на высокім навуковым узроўні займалася дасьледаваньнем беларускай эміграцыі, у гістарычных працах пазьбягала звычайных для айчынных дасьледаваньняў скажэньняў і фальшаваньня фактаў, а таксама зьвярталася да рэлігійных тэмаў, рэгулярна друкуючы матэрыялы ў альманаху «Запісы».
За гады існаваньня БІНіМ пашырыўся на два філіялы – у Мюнхэне (Нямеччына) ды ў Таронта (Канада), усталяваў кантакты з сотнямі арганізацый, бібліятэкамі (асабліва шчыльныя з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку), каледжамі, фондамі. Сотнямі таксама вымяраецца і лік навукоўцаў, якім давялося супрацоўнічаць з інстытутам. Бадай што галоўнымі вынікамі дзейнасьці знакамітай установы можна назваць істотнае падвышэньне цікаўнасьці заходніх дасьледчыкаў да Беларусі, а таксама тое, што ад 2002 года інстытут зьяўляецца не выключна эмігранцкай установай, а супольным нью-ёркска-менскім праектам і шчыльна супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным архівам-музэем літаратуры і мастацтва.
Амаль семдзесят гадоў руплівай плённай працы інстытута – больш чым дастатковы тэрмін для таго, каб паўстала нагода для гістарычнага дасьледаваньня цяпер ужо яго самога. Сябры БІНіМа Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, скарыстаўшыся архівамі Вітаўта Тумаша (узначальваў інстытут у 1955–1982) і Вітаўта Кіпеля (узначальвае БІНіМ з 1982 года па сёньня), бліскуча выканалі гэтую задачу, стварыўшы цікавую чытанку, у якой праз лісты, успаміны і пратаколы ключавых дзеячаў эміграцыі раскрываюцца няпростыя ўмовы працы, праз якія праходзіў шлях да немалых дасягненьняў арганізацыі.
Выданьне дапоўненае бібліяграфіяй альманаху «Запісы», а таксама біяграфічным даведнікам далучаных да дзейнасьці БІНіМа асобаў.
паводле прэс-рэлізу "Бацькаўшчыны"/ав
....У Варшаве адчынілася выстава фотаздымкаў, якія паказваюць зьнішчэньне сталіцы ў 1939 годзе. На выставе паказаныя больш за 130 архіўных фотаздымкаў. Яны зьяўляюцца працамі польскіх і нямецкіх фатографаў, а пабачыць іх можна да канца кастрычніка.Арганізатар выставы і старшыня Польска-канадзкага інстытуту гістырычных дасьледаваньняў Раман Баранецкі расказаў, што яны 10 гадоў зьбіралі архіўныя фотаздымкі, якія куплялі на аўкцыёнах.На 33 стэндах паказаныя здымкі, якія паходзяць з альбомаў жаўнераў, здымкі Польшчы ў часе вайны і апісаньні гістарычных будынкаў, якія былі зьнішчаныя, напрыклад, Казімежоўскі палац. Паводле арганізатара, выстава зьяўляецца ўводам да ведаў аб тым, як вайна выглядала, і якой трагедыяй была для польскага народу.
На выставе можна, між іншым, паглядзець фотаздымак з 1916 году мэра Варшавы ў 1934-1939 гадах Стэфана Стажыньскага, падпісаны ім асабіста.
Дагэтуль выстава была выстаўленая выключна ў Канадзе па ініцыятыве Польска-канадзкага інстытуту гістырычных дасьледаваньняў. Яна ўзьнікла для таго, каб паказаць канадцам невядомы ім трагічны лёс палякаў і Польшчы ў часе Другой сусьветнай вайны......
Больш за 300 графічных прац польскіх мастакоў прадставяць на выставе ў Гомелі Культура 2017/10/03 | 07:38 f vk ok t g m Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі 3 кастрычніка, Гомель / Кар. БЕЛТА /. Выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцый Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (Рэспубліка Польшча) адкрыецца 5 кастрычніка ў музеі палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў гісторыка-культурнай установе. Экспазіцыя ўключае больш за 300 графічных работ вядомых польскіх мастакоў, тварылі ў XIX-XX стагоддзях. Сярод аўтараў – Юліюш Коссак, Ян Матэйка, Міхал Элвиро Андрыёлі, Максіміліян Герымский, Альфрэд Веруш-Кавальскі і інш. Выставу адрознівае багатае жанравую разнастайнасць твораў: прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і сюжэтныя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі. Арганізатары падкрэсліваюць, што асаблівай увагі заслугоўвае карціна «Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце», выкананая адным з найвялікшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя Янам Матэйкі, а таксама накіды і эскізы Станіслава Віткевічам і «Пейзаж» Максіміліяна Герымского. Падляскі музей у Беластоку – самы вялікі ў Падляскім ваяводстве, створаны ў 1949 годзе. Акрамя экспазіцыі ў ратушы Беластока, функцыянуюць шэсць яго філіялаў. Калекцыю музея складае сход гістарычных артэфактаў і твораў мастацтва. Акруговай музей у Сувалках заснаваны ў 1956 годзе. Яго экспазіцыю складаюць збору твораў выяўленчага мастацтва, прадметы гісторыі, археалогіі і этнаграфіі. Для гамяльчан і гасцей горада над Сожам выстава «Майстры польскага малюнка» будзе даступная да 19 лістапада.-0-Чытаць цалкам: http://www.belta.by/culture/view/bolee-300-graficheskih-rabot-polskih-hudozhnikov-predstavjat-na-vystavke-v-gomele-269401-2017/