Logo Polskiego Radia
Print

Зьніклага Максіма Мархалюк будзе шукаць сабака

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2017 11:33
Пошукі дзесяцігадовага хлопца працягваюцца.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

4-га кастрычніка ўдзельнічаюць супрацоўнікі міліцыі з Ваўкавыскага, Сьвіслацкага, Бераставіцкага раёнаў, вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС і супрацоўнікі Ваўкавыскага й Сьвіслацкага раённых аддзелаў па надзвычайных сытуацыях. Для ўстанаўленьня месцазнаходжаньня хлопчыка будзе выкарыстоўвацца службовы сабака, паведаміла прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Нагадаем, жыхар вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёна Максім Мархалюк зьнік у Белавескай пушчы 16 верасьня. Праз 10 дзён па факце яго зьнікнення сьледчыя органы распачалі крымінальную справу ў адпаведнасьці па ч. 2 арт. 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Сярод вэрсій зьнікненьня дзіцяці - уцёкі з дому й выкраданьне.

У самай маштабнай за гісторыю краіны пошукавай апэрацыі ўдзельнічаюць прафэсіяналы й валанцёры. У некаторыя дні было задзейнічана прыкладна дзьве тысячы чалавек. Выкарыстоўваліся авіяцыя й бесьпілётныя лятальныя апараты.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт