Logo Polskiego Radia
Print

Нашчадак беларускіх габрэяў атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізыцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2017 10:33
Продкі Бары Барыша— габрэі-эмігранты з Заходняй Беларусі.
Райнэр Вайc, Бары Барыш і Кіп Торн - ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2017 г.
Райнэр Вайc, Бары Барыш і Кіп Торн - ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2017 г. twitter.com/NobelPrize

3-га кастрычніка самую прэстыжную ў сьвеце навуковую прэмію па фізыцы атрымалі трое амэрыканцаў: Кіп Торн, Райнэр Вайc і Бары Барыш. Продкі апошняга паходзяць зь Беларусі.

Барыш нарадзіўся ў амэрыканскім штаце Нэбраска ў 1936 годзе. Сем’і яго бацькоў — габрэі-эмігранты з Заходняй Беларусі. Бабуля й дзядуля Бары Барыша нарадзіліся ў другой палове XIX ст.

У інтэрвію ўнівэрсытэцкаму выданьню ў Каліфорніі 19 гадоў таму будучы набліст распавёў, што сем’і ягоных бацькоў прыбылі ў Амэрыку асобна й пазнаёміліся на заходнім узьбярэжжы ЗША. Дзядуля нобэлеўскага ляўрэата Хаiм-Доў бэн Барух Бэнэдэт Барыш пахаваны ў штаце Аёва, а бабуля — на могілках у Нэбрасцы.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт