Logo Polskiego Radia
Print

10 кастрычніка Лятучы ўнівэрсытэт запрашае ў Галерэю «Ў»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2017 15:34
Наведвальнікаў чакаюць адкрытыя нефармальныя размовы з рознымі Асобамі Лятучага за кубачкам кавы ці гарбаты.
Francis/flickr.com

10 кастрычніка Лятучы ўнівэрсытэт запрашае ў Галерэю «Ў» на імправізаваны «Дзень адчыненых дзьвярэй». Наведвальнікаў чакаюць адкрытыя нефармальныя размовы з рознымі Асобамі Лятучага за кубачкам кавы ці гарбаты. З кожнай Асобай будзе можна паразмаўляць сам-насам альбо ў невялічкай кампаніі іншых зацікаўленых на працягу 20 хвілін, а пасьля перайсьці да іншага героя.

Ужо восьмую восень Лятучы ўнівэрсытэт адчыняе дзьверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мысьленьня, культуры, грамадзтва, фармаваньня сябе і зьменаў навокал.

Запіс на сёлетнюю праграму канчаецца 10 кастрычніка.

10 кастрычніка ў Галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасцi 37А) з 18.30 да 21.00 наведвальнікаў чакаюць наступныя Асобы Лятучага ўнівэрсытэта:

Уладзімір Мацкевіч – галоўны метадоляг і антыкамуніст Беларусі;

Валянцін Акудовіч – літаратар, зачараваны мысьленьнем;

Алена Верашчагіна – робіць Лятучы бачным і чутным;

Ігар Бабкоў – гісторык ідэяў і філёсаф «за небакраем Эўропы»;

Зьміцер Майбарада – настаўнік дыялёга пра каштоўнасьці;

Аліна Радачынская – абʼядноўвае людзей, каб адкрываць дадзеныя;

Павел Баркоўскі – герменэўт, праектны актывіст і магістр гульні;

Лілія Ілюшына – верыць у гісторыю таму, што гэта абсурдна;

Вячаслаў Бабровіч – галоўны настаўнік дэмакратыі;

Іван Вядзенін – дэвіз «Інавацыі або сьмерць!»;

Тацяна Вадалажская – не-сапраўдны рэктар.

Больш навінаў пра мерапрыемства і тых асобаў, з якімі магчыма будзе сустрэцца, можна знайсьці ў мерапрыемстве на Фэйсбуку https://goo.gl/AZWdYL.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт