Вызвалены бухгалтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.10.2017 08:41
                    
                                 
                
                
                    Ён знаходзіўся ў ізалятары на Валадарскага па крымінальнай справе аб нясплаце падаткаў.
                
                
                    
                        
Ігар Комліка (зьлева) і праваабаронца Алесь Бяляцкіфота: профіль Алеся Бяляцкага ў Фэйсбуку
                     
                
                
                
               
                
                         Бухгалтар прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Ігар Комлік, які знаходзіўся ў ізалятары на Валадарскага па крымінальнай справе аб нясплаце падаткаў, вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.
Нагадаем, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампʼютараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны й адпушчаны, а Комлік заставаўся пад вартай.
наша ніва/вс