Сусьветны банк выдзяляе Беларусі 60 млн даляраў
Галоўная мэта праекту — пашырэньне доступу да фінансаваньня для беларускага прыватнага бізнэсу.
Рада дырэктараў Сусьветнага банку ўхваліла пазыку на 60 мільёнаў даляраў для Банка разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, забясьпечаную гарантыяй беларускага ўраду.
Як падкрэсьліваецца ў паведамленьні Сусьветнага банку, галоўнай мэтай праекту — пашырэньне доступу да фінансаваньня прыватных мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
„Прыватныя прадпрыемствы адзначаюць, што адсутнасьць доступу да фінансавых рэсурсаў не дазваляе ім ажыцьцяўляць інвэстыцыі й ствараць працоўныя месцы. Чакаецца, што гэты праект будзе спрыяць росту занятасьці простых беларусаў”, — пракамэнтаваў кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Беларусі Аляксандар Крэмэр рашэньне аб выдзяленьні пазыкі.
Беларусь стала чальцом Сусьветнага банку ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва краіна агулам атрымала крэдытныя рэсурсы на суму 1,7 млрд даляраў.
Акрамя таго, выдаткаваныя гранты на 28 млн даляраў на праграмы, якія рэалізуюцца пры ўдзеле арганізацый грамадзянскай супольнасьці.
З улікам згаданага праекту бягучы інвэстыцыйны партфэль Сусьветнага банку ў Беларусі аб’ядноўвае каля дзясятка праектаў на суму амаль 1 млрд даляраў.
svaboda.org/аз
Рада дырэктараў Сусьветнага банку ўхваліла пазыку на 60 мільёнаў даляраў для Банка разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, забясьпечаную гарантыяй беларускага ўраду.
Як падкрэсьліваецца ў паведамленьні Сусьветнага банку, галоўная мэта праекту — пашырэньне доступу да фінансаваньня прыватных мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.