Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка сустракаецца з каталіцкімі і ўніяцкімі іерархамі ўсёй Эўропы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.09.2017 09:21
Упершыню на беларускую зямлю адначасова прыбылі амаль пяцьдзесят вышэйшых каталіцкіх іерархаў Эўропы.
фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з удзельнікамі пленарнага пасяджэньня Рады біскупскіх канфэрэнцый Эўропы. Сустрэча праходзіць у Палацы Незалежнасьці.

«Мы не маглі стаяць у баку, калі ўспыхнуў канфлікт на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Мы рабілі й працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб менскі працэс, менскія пагадненьні, якім няма альтэрнатывы, спрыялі больш хуткаму аднаўленьню міру на ўкраінскай зямлі», - заявіў беларускі лідар.

Рада біскупскіх канфэрэнцый Эўропы, створаная ў 1971 годзе, аб'ядноўвае старшыняў эўрапейскіх Канфэрэнцый каталіцкіх біскупаў. Мэта Рады - сумесная праца каталіцкіх біскупаў па пытаньнях веры, праблемах сэкулярызацыі й глябалізацыі, разьвіцьця місіянэрскага й сацыяльнага служэньня. Рада таксама прадстаўляе інтарэсы Каталіцкага касьцёлу ў Эўрапарлямэнце й пры Эўракамісіі.

На пленарным пасяджэньні рады ў Менску, якое праходзіць 28 верасьня - 1 кастрычніка, абмяркоўваецца праблема пастырства моладзі, а таксама роля царквы ў пераадоленьні крызысаў сучаснай Эўропы.

Упершыню на беларускую зямлю адначасова прыбылі амаль пяцьдзесят вышэйшых каталіцкіх іерархаў Эўропы.

Апроч рыма-каталікоў, на сустрэчы прысутнічаюць грэка-каталікі.

паводле белта/наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт