Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб пазбаўленьні яе адвакацкай ліцэнзіі.
Скарга ў суд Маскоўскага раёна накіравана 26 верасьня па пошце, паведаміла БелаПАН Бахціна. «Прашу прызнаць гэтую пастанову, вынесеную Міністэрствам юстыцыі 14 верасьня, незаконнай і неабгрунтаванай. Прашу таксама прыпыніць выкананьне гэтай пастановы да прыняцьця рашэньня суда і ўступленьня яго ў законную сілу», – распавяла адвакат.
12 верасьня кваліфікацыйная камісія па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызнала Бахціну «недастаткова кваліфікаванай». 14 верасьня Мінюст на падставе заключэньняў кваліфікацыйнай камісіі прыняў рашэньне аб спыненьні дзеяньня выдадзенай Бахцінай ліцэнзіі на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці.
Ганна Бахціна зьвязвае рашэньне Мінюста з тым, што яна абараняла блёгера Эдуарда Пальчыса, а таксама Міраслава Лазоўскага, фігуранта яшчэ не завершанай справы «Справы патрыётаў».
Бахціна – вядомы ў Беларусі спэцыяліст з 13-гадовым пракурорскім стажам і 25-гадовым стажам адвакацкай дзейнасьці. Апошнія дзесяць гадоў яна абараняла многіх фігурантаў рэзанансных спраў з палітычнай афарбоўкай. У прыватнасьці, прадстаўляла інтарэсы Эніры Браніцкай, абвінавачанай у 2006 годзе ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі – абʼяднаньня назіральнікаў за выбарамі »Партнэрства«, журналісткі Ірыны Халіп – у справе аб масавых беспарадках пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года, стваральніка рэсурсу 1863x.com блёгера Эдуарда Пальчыса.
Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб пазбаўленьні яе адвакацкай ліцэнзіі.
Скарга ў суд Маскоўскага раёна накіравана 26 верасьня па пошце, паведаміла БелаПАН Бахціна. «Прашу прызнаць гэтую пастанову, вынесеную Міністэрствам юстыцыі 14 верасьня, незаконнай і неабгрунтаванай. Прашу таксама прыпыніць выкананьне гэтай пастановы да прыняцьця рашэньня суда і ўступленьня яго ў законную сілу», – распавяла адвакат.
12 верасьня кваліфікацыйная камісія па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызнала Бахціну «недастаткова кваліфікаванай». 14 верасьня Мінюст на падставе заключэньняў кваліфікацыйнай камісіі прыняў рашэньне аб спыненьні дзеяньня выдадзенай Бахцінай ліцэнзіі на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці.
Ганна Бахціна зьвязвае рашэньне Мінюста з тым, што яна абараняла блёгера Эдуарда Пальчыса, а таксама Міраслава Лазоўскага, фігуранта яшчэ не завершанай справы «Справы патрыётаў».
Бахціна – вядомая ў Беларусі спэцыялістка з 13-гадовым пракурорскім стажам і 25-гадовым стажам адвакацкай дзейнасьці. Апошнія дзесяць гадоў яна абараняла многіх фігурантаў рэзанансных спраў з палітычнай афарбоўкай. У прыватнасьці, прадстаўляла інтарэсы Эніры Браніцкай, абвінавачанай у 2006 годзе ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі – абʼяднаньня назіральнікаў за выбарамі «Партнэрства», журналісткі Ірыны Халіп – у справе аб масавых беспарадках пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, стваральніка рэсурсу 1863x.com блёгера Эдуарда Пальчыса.
naviny.by/ав