Мінінфарм адказаў Севярынцу наконт абнародаваньня яго размоваў у БТ
Севярынец ужо зьвяртаўся ў праваахоўныя органы, каб праверылі законнасьць дзеяньняў БТ.
Міністэрства інфармацыі ня бачыць парушэньня закону ў тым, што на БТ была абнародаваная прыватная тэлефонная размова Паўла Севярынца са Зьмітром Дашкевічам. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе Севярынцу, які падпісала міністар інфармацыі Лілія Ананіч.
Адказ зь міністэрства сустаршыня аргкамітэта абнародаваў у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Прыватная тэлефонная размова Севярынца й Дашкевіча прагучала ў тэлефільме „Званок сябру”, паказаным на БТ увесну. Ён прысьвячаўся абароне Курапатаў і веснавым пратэстам „недармаедаў”.
Севярынец ужо зьвяртаўся ў праваахоўныя органы, каб праверылі законнасьць таго, што яго прыватная размова прагучала на БТ. Аднак у УУС Першамайскага раёна Менска адказалі, што парушэньня закону няма, бо супрацоўнікі БТ не шукалі самі запіс гэтай размовы, а атрымалі ад „ананімнай крыніцы”.
Да гэтага ж зводзіцца й адказ Ліліі Ананіч.
„У вас крадуць вашу прыватную размову, яе выстаўляюць у эфір на агляд мільёнаў, і — барабанная дроб! — урад афіцыйна прызнае гэта абсалютна дазволеным!”, - камэнтуе Севярынец.
euroradio.fm/аз