Па факце зьнікненьня 10-гадовага хлопчыка распачата крымінальная справа
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.09.2017 12:23
                    
                    Расьсьледаваньне крымінальнай справы ўзяў пад асабісты кантроль старшыня Сьледчага камітэта.
                
youtube.com/screen
                     
Па факце зьнікненьня 10-гадовага хлопчыка распачата крымінальная справа
У пошуках Максіма Мархалюка ўдзельнічаюць прафэсіяналы й валянцёры.
Сьвіслацкім раённым аддзелам Сьледчага камітэта па факце зьнікненьня 16 верасьня 10-гадовага жыхара вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёна Максіма Мархалюка ў адпаведнасьці з п. 2 арт. 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса распачата крымінальная справа.
Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Гарадзенскай вобласьці Сяргей Шаршаневіч, падставай для прыняцьця працэсуальнага рашэньня паслужыла заканчэньне дзесяці сутак з моманту падачы заявы аб зьнікненьні дзіцяці й неўстанаўленьне яго месцазнаходжаньня ў ходзе праведзеных апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
У мэтах каардынацыі дзейнасьці праваахоўных і іншых ведамстваў далейшае расьсьледаваньне крымінальнай справы ажыцьцяўляецца УСК па Гарадзенскай вобласьці. Цяпер сьледчыя вывучаюць усе сабраныя органамі ўнутраных спраў матэрыялы. 
Расьсьледаваньне крымінальнай справы ўзяў пад асабісты кантроль старшыня Сьледчага камітэта.
У пошуках Максіма Мархалюка ўдзельнічаюць прафэсіяналы й валянцёры. У некаторыя дні было задзейнічана прыкладна дзьве тысячы чалавек. Выкарыстоўваюцца авіяцыя й бесьпілётныя лятальныя апараты.
belapan.com/аз