Мінспорту хоча павялічыць тэрмін бязьвізу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.09.2017 20:47
                    
                                 
                
                
                    У студзені-чэрвені гэтага года пасажырапаток у менскім аэрапорце павялічыўся на 27%, хоць чакалі росту на 15-20%.
                
                
                    
                        
 Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
                     
                
                
                
               
                
                         25 верасьня намесьнік міністра спорту й турызму Міхаіл Партной паведаміў, што яны разьлічваюць на працяг тэрміну бязьвізавага  знаходжаньня іншаземцаў да 10 сутак да пачатку другіх Эўрапейскіх  гульняў у Беларусі. Цяпер гэта пытаньне прапрацоўваецца.
Цяперашні тэрмін бязьвіза ў Беларусі, які складае 5 сутак, Міністэрства спорту й турызму не задавальняе. Паводле словаў Міхаіла Партнога, у першую чаргу гэта тычыцца мэдыцынскага й спартыўнага турызму: «правесьці любое спартыўнае мерапрыемства – гэтага часу мала».
«Спадзяюся,  да Эўрапейскіх гульняў гэта атрымаецца», – заявіў ён, маючы на ўвазе  павелічэньне тэрміну знаходжаньня замежных грамадзян у Беларусі бязь  віз.
Таксама намесьнік міністра адзначыў, што ўвядзеньне ў Беларусі бязьвіза да пяці сутак зьяўлялася пілётным праектам, і ён аказаўся эфэктыўным. У прыватнасьці, у студзені-чэрвені гэтага года пасажырапаток у менскім аэрапорце павялічыўся на 27%, хоць у Мінспорту чакалі рост на 15-20%.
белапан/тэлеграф/вс