Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена разам з Чачнёй працаваць у Каўкаскім рэгіёне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        25.09.2017 09:00
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта было заяўлена падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў Рамзанам Кадыравым. 
                
                
                    
                        
photo: president.gov.by
                     
                
                
                
               
                
                          
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўкаскім рэгіёне
Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўкаскім рэгіёне. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёньня на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Рамзанам Кадыравым.
«Мы вельмі добра дасьведчаныя аб разьвіцьці Чачэнскай Рэспублікі, вельмі рады за гэта. Вы проста малайцы: паднялі з руін, з попелу свой кавалак зямлі, усялілі ўпэўненасьць у народ, – сказаў Аляксандар Лукашэнка. – Для нас Чачэнская Рэспубліка – вельмі пэрспэктыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б ня толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыцца эканамічных адносін. Мы спакойна можам там будаваць сумесныя прадпрыемствы, ствараць сумесныя высокатэхналягічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне ня толькі на поўдні, але і на поўначы». Прэзыдэнт упэўнены ў пэрспэктыўнасьці такога ўзаемадзеяньня. «Але размова ідзе толькі пра высокатэхналягічны прадукт, які сёньня запатрабаваны ў вашым рэгіёне і Расеі наогул. У адваротным выпадку вырабляць тое, што нікому ня трэба, і ня трэба», – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
...
Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўкаскім рэгіёне. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёньня на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Рамзанам Кадыравым.
«Мы вельмі добра дасьведчаныя аб разьвіцьці Чачэнскай Рэспублікі, вельмі рады за гэта. Вы проста малайцы: паднялі з руін, з попелу свой кавалак зямлі, усялілі ўпэўненасьць у народ, – сказаў Аляксандар Лукашэнка. – Для нас Чачэнская Рэспубліка – вельмі пэрспэктыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б ня толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыцца эканамічных адносін. Мы спакойна можам там будаваць сумесныя прадпрыемствы, ствараць сумесныя высокатэхналягічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне ня толькі на поўдні, але і на поўначы».
Прэзыдэнт упэўнены ў пэрспэктыўнасьці такога ўзаемадзеяньня. «Але размова ідзе толькі пра высокатэхналягічны прадукт, які сёньня запатрабаваны ў вашым рэгіёне і Расеі наогул. У адваротным выпадку вырабляць тое, што нікому ня трэба, і ня трэба», – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
Белта/ав