Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ID-карты пачнуць выдаваць у ліпені 2018 года

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.09.2017 17:41
ID-карта стане паўнавартасным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Беларуская інтэграваная сэрвісна-разьліковая сыстэма (БІСРС) запрацуе 1 ліпеня 2018 года. Пра гэта паведаміў міністар сувязі й інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Паводле яго словаў, ID-карта стане паўнавартасным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян. Асноўных функцый у яе будзе дзьве: яна заменіць беларускі пашпарт і стане ключом-доступам чалавека, каб атрымліваць розныя электронныя адміністрацыйныя паслугі.

«З 1 ліпеня пачнецца камэрцыйная эксплюатацыя БІСРС, да гэтага тэрміну першыя карты мы ўжо пачнем выдаваць. Гэтым будзе займацца МУС. Сыстэма магутная, складаная, трэба час, каб яе абкатаць», – адзначыў ён.

белта/наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт