У Менску з пачатку года выяўлена 428 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі
За восем месяцаў бягучага года ў сталіцы выяўлена 428 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі, паказчык захворваньня застаўся на ўзроўні мінулага года, паведаміла санітарна-эпідэміялягічная служба Менска.
Па стане на 1 верасьня ў сталіцы пражывала 3943 чалавека з ВІЧ-пазытыўным статусам. У структуры захворваньня па поле пераважалі мужчыны – 70,6% выпадкаў, удзельная вага жанчын склаў 29,4%, піша БелаПАН.
Сярэдні ўзрост выяўленых ВІЧ-пазытыўных пацыентаў – 34,9 года, узроставы дыяпазон ад 14 да 69 гадоў.
Усяго ў Беларусі зарэгістравана каля 18 тысяч ВІЧ-станоўчых людзей. У Гомельскай вобласьці зарэгістравана 40% усіх зафіксаваных у краіне выпадкаў ВІЧ – 486,3 на 100 тыс. насельніцтва. На другім месцы Менск (188,5) і Менская вобласьць (195,1) – 30% зарэгістраваных выпадкаў. Менш за ўсё зарэгістраваных ВІЧ-станоўчых у Гарадзенскай вобласьці – 74,6 чалавека на 100 тыс. насельніцтва.
Прайсьці добраахвотнае абсьледаваньне на ВІЧ можна ў любой дзяржаўнай установе аховы здароўя, дзе маецца працэдурны кабінэт, у тым ліку ананімна і бясплатна. Можна зьвярнуцца ў Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. На платнай аснове (у тым ліку ананімна) можна здаць аналіз у прыватных мэдыцынскіх цэнтрах.
Як паведамлялася, з 7 верасьня ў Менску аптэчная сетка «Белфармацыя» пачала продаж экспрэс-тэстаў на ВІЧ, якія дазваляюць у хатніх умовах самастойна прайсьці тэст па сьліне. Упершыню экспрэс-тэсты пачалі прадаваць у аптэках у Гомелі і некаторых буйных гарадах вобласьці з траўня 2017 года.
Менск стаў другім рэгіёнам, дзе ў гэтым годзе распачалася кампанія «90-90-90». Яна накіравана на тое, каб да 2020 года беларусы дасягнулі аднаго з паказчыкаў стратэгіі Абʼяднанай праграмы ААН па ВІЧ / СНІД (ЮНЭЙДС): 90% людзей, якія жывуць з ВІЧ, павінны ведаць свой ВІЧ-статус. У краіне кампанія рэалізуецца ЮНЭЙДС і Міністэрствам аховы здароўя.
....

naviny.by/ав