Бухгальтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік застаецца пад вартай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.09.2017 15:15
                    
                                 
                
                
                    Прафсаюзны актывіст застанецца пад вартай прынамсі да завяршэньня сьледзтва па крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў. 
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Менскі гарадзкі суд не знайшоў падстаў для адмены рашэньня аб утрыманьні пад вартай бухгальтара незалежнага прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
Касацыйная скарга на рашэньне суда Партызанскага раёна сталіцы аб зьмене меры стрыманьня Комліка разглядалася ў Менгарсудзе 19 верасьня. Такім чынам, прафсаюзны актывіст застанецца пад вартай прынамсі да завяршэньня сьледзтва па крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Ігар Комлік знаходзіцца пад вартай ужо больш за месяц. Ён быў затрыманы разам са старшынёй прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам 2 жніўня і дапытаны ў дэпартаманце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю. Фядыніча пасьля допыту адпусьцілі, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, Комлік быў зьмешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
Фядыніч і Комлік праходзяць па крымінальнай справе як падазраваныя, іх абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.
Справу ў дачыненьні да кіраўніцтва РЭП праваабаронцы параўналі са справай кіраўніка закрытага ўладамі цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, якая была ўзбуджаная ў 2011 годзе.
Праваабарончыя арганізацыі таксама заявілі, што Ігара Комліка лічаць  палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення.
navinby.by/spring96.org/яс