Справаздача БДІПЧ АБСЭ: Расьце колькасьць нападаў на праваабаронцаў
БДІПЧ АБСЭ крытыкуе Беларусь за шматлікія перашкоды для законнай дзейнасьці праваабаронцаў.
Колькасьць і сур’ёзнасьць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЭ працягваюць расьці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ (БДІПЧ), апублікаванай 15 верасьня 2017 году.
Дакумэнт пад назвай „Адказнасьць дзяржаваў: Абарона праваабаронцаў у рэгіёне АБСЭ (2014-2016 гг.)” быў прэзэнтаваны ў кулюарах Нарады па чалавечым вымярэньні, якая гэтымі днямі адбываецца ў Варшаве.
Справаздача крытыкуе Беларусь за шматлікія перашкоды для законнай дзейнасьці праваабаронцаў. У прыватнасьці, актывістам адмаўляюць у доступе ў месцы зьняволеньня. Праваабаронцы становяцца ахвярамі адвольных затрыманьняў, паклёпніцкіх кампаній, анлайн і афлайн цэнзуры.
„Улады працягвалі блякаваць сайты праваабарончых арганізацый, відавочна, каб перашкодзіць доступу грамадзкасьці да іх справаздачаў”, — гаворыцца ў дакумэнце.
Праваабаронцы таксама адзначылі цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца журналісты й супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі, абмежаваньні й штрафы, якія накладаюцца на праваабаронцаў за арганізацыю або ўдзел у мірных сходах, адмовы ўладаў у задавальненьні просьбаў аб рэгістрацыі НДА, у тым ліку дзясяткаў грамадзкіх арганізацый і некалькіх праваабарончых арганізацый у 2014-2016 гг.
„Дзейнасьць незарэгістраваных НДА ў Беларусі па-ранейшаму забароненая на ўзроўні закону, а парушэньне абмежаваньняў караецца зьняволеньнем тэрмінам да двух гадоў”, - гаворыцца ў дасьледаваньні.
Беларускія праваабаронцы паведамляюць пра незаконныя й непрапарцыйныя абмежаваньні на іх права на свабоду перамяшчэньня.
Справаздача асобна згадвае справу вядомай праваабаронцы, старшыні праўленьня Цэнтра прававой трансфармацыі LawTrend Алены Танкачовай, якая была высланая зь Беларусі на тры гады „відавочна, у сувязі зь яе працай у галіне правоў чалавека у краіне”.
spring96.org/аз