Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці завяршыўся фэстываль «Белая вежа»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.09.2017 16:31
Лепшым спэктаклем «Белай вежы» была прызнаная пастаноўка Маскоўскага тэатру юнага гледача «Скрыпка Ротшыльда».
pixabay.com/Public Domain CC0

Завершыўся Міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа» ў Берасьці. Ён праходзіў цягам дзесяці дзён. У конкурснай праграме прымалі ўдзел дваццаць восем спэктакляў, а за тэатральным спаборніцтвам назірала звыш 10 тыс. гледачоў.

Лепшым спэктаклем «Белай вежы» была прызнаная пастаноўка Маскоўскага тэатру юнага гледача «Скрыпка Ротшыльда». У намінацыі «Лепшы спэктакль малой формы» перамогу атрымаў Цэнтар візуальных і выканаўчых мастацтваў АРТ-карпарэйшн за спэктакль «Опіюм».

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт