Logo Polskiego Radia
Print

У Менску людзі «ў штацкім» затрымалі аргентынскага вулічнага мастака

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.09.2017 14:08
Дзе знаходзіцца мастак і якія прычыны яго затрыманьня - пакуль не вядома.
Эскіз мурала Францыска Басалеці ў МенскуЭскіз мурала Францыска Басалеці ў Менскуфота: Эўрарадыё

Аргентынскі вулічны мастак Францыска Басалеці затрыманы ў Менску людзьмі «ў штацкім» і павезены ў невядомым кірунку.

Францыска размалёўваў сьцяну ў рамках мастацкага праекту, калі да дома пад'ехала машына, зь якой выйшаў чалавек у цывільным. Ён падышоў да мастака, папрасіў прад'явіць пашпарт, пасьля чаго пасадзіў хлопца ў машыну, якая зьехала ў невядомым кірунку.

Актывісты, якія супрацоўнічаюць з Басалеці, паведамілі ў амбасаду Італіі, бо мастак мае двайное грамадзянства.

Францыска Басалеці прыехаў у Менск у межах вядомага стрыт-арт-праекта Urban Myths. Пазнаёміўшыся зь Беларусьсю й культурай, мастак вырашыў намаляваць у Менску «жывое сэрца», якое сымбалізуе Беларусь як сэрца Эўропы.

Дзе знаходзіцца мастак і якія прычыны яго затрыманьня - пакуль не вядома. У РУУС Кастрычніцкага раёна Менска паведамілі, што Францыска Басалеці ў іх няма.

Нядаўна стала вядома, што мастака адпусьцілі.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт