Logo Polskiego Radia
Print

Стаўка рэфінансаваньня ізноў зьніжаная ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 13.09.2017 14:37
З гэтага дня, паводле рашэньня Нацыянальнага банку, замест 12, яна складае 11,5 адсоткаў гадавых.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Стаўка рэфінансаваньня ізноў зьніжаная ў Беларусі. З гэтага дня, паводле рашэньня Нацыянальнага банку, замест 12, яна складае 11,5 адсоткаў гадавых. У гэтым годзе паказчык пераглядалі ўжо сем разоў. Яшчэ ў студзені, нагадаем, ён складаў 17 працэнтаў.

Як адзначаюць у кіраўніцтве фінансавага рэгулятара, тэмпы інфляцыі ў краіне працягваюць зьніжацца. Пры гэтым прагназуецца, што такая тэндэнцыя захаваецца. У жніўні прырост спажывецкіх цэнаў у гадавым вымярэньні складаў менш за 6 адсоткаў. А па выніках 2017 ён не павінен перавысіць 7 працэнтаў, прагназуюць фінансавыя ўлады.

Прэсс-служба Нацыянальнага банку адзначае, што паляпшэньне сальда зьнешняга гандлю й плацёжнага балянсу спрыяе падтрыманьню стабільнасьці абменнага курсу беларускай валюты. Кажучы пра магчымасьць чарговага паніжэньня стаўкі рэфінансаваньня, у Нацбанку зьвяртаюць увагу – усё будзе залежыць ад далейшай дынамікі інфляцыі.

naviny.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт