У Нідэрляндах пройдзе цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.09.2017 17:33
                    
                    Цырымонію адкрые дачка Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская, з прамовамі выступяць прадстаўнікі Amnesty International.
                
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
У Нідэрляндах пройдзе цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў 
Цырымонію адкрые дачка Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская, з прамовамі выступяць прадстаўнікі Amnesty International.
Каля мэмарыялу „Чатыры дрэвы” ў нідэрляндзкім Эйндгавэне 16 верасьня пройдзе цырымонія памяці зьніклых у Беларусі ў 1999-2000 гадах палітыкаў Віктара Ганчара й Юрыя Захаранкі, журналіста Зьмітра Завадзкага й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.
Цырымонію адкрые дачка Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская, з прамовамі выступяць прадстаўнікі Amnesty International, Фэдэрацыі нідэрляндзкіх прафсаюзаў і гарадзкіх уладаў Эйндгавэну.
Мэмарыял „Чатыры дрэвы” быў высаджаны пры ўдзеле ўладаў нідэрляндзкага горада 16 верасьня 2008 году, у гадавіну зьнікненьня Ганчара й Красоўскага.
svaboda.org/аз