Перамовы па далучэньні Беларусі да СГА пройдуць 11-15 верасьня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.09.2017 17:30
Беларускі бок у Жэнэве ўзначаліць першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
pixabay.com/Public Domain CC0
Перамовы па далучэньні Беларусі да СГА пройдуць 11-15 верасьня
Беларускі бок у Жэнэве ўзначаліць першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
Другі ў гэтым годзе поўнамаштабны раунд перагавораў па далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі пройдзе 11-15 верасьня ў Жэнэве. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
Паводле слоў начальніка ўпраўленьня, у тым ліку пройдуць паседжаньні па тэме дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі (12 верасьня), дзявятае паседжаньне рабочай групы (13 верасьня), перагаворы па доступе на рынак тавараў і паслуг з 9 краінамі - членамі СГА.
У перагаворах прымуць удзел прадстаўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня. Беларускі бок узначаліць першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. У час перагавораў заплянавана яго сустрэча з кіраўніцтвам рабочай групы СГА па далучэньні Беларусі й сакратарыята СГА.
belta.by/аз