Беларусь не пабудуе ў Туркмэністане другога калійнага камбінату
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.09.2017 12:45
                    
                    Беларусаў не задаволілі ўмовы, якія па гэтым праекце прапанавалі ўлады Туркмэністана.
                
Photo:be.wikipedia.org/By ОАО "Беларуськалий" - http://www.kali.by/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org
                     
Беларусь не пабудуе ў Туркмэністане другога калійнага камбінату
Беларусаў не задаволілі ўмовы, якія па гэтым праекце прапанавалі ўлады Туркмэністана.
Беларусь адмовілася ад будаўніцтва ў Туркмэністане другога калійнага камбінату. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар „Беларуськалія” Іван Галаваты. Паводле яго слоў, беларускі бок накіроўваў заяўку на ўдзел у конкурсе. Аднак умовы, якія прапанавалі ўлады Туркмэністана, кампанію „Белгархімпрам” (кантрольны пакет акцый у ёй належыць „Беларуськалію”) не задаволілі.
У сакавіку 2017 году беларусы ўжо здалі ў эксплёатацыю Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, які будаваўся каля сямі гадоў. Кошт гэтага сумеснага калійнага праекта Беларусі й Туркмэністана ацэньваецца на суму каля 1 млрд даляраў.
tut.by/euroradio.fm/аз