Logo Polskiego Radia
Print

Улады рыхтуюць новыя параграфы супраць свабоды слова

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2017 14:22
Міністэрства сувязі распрацавала новы дакумэнт для блякаваньня сайтаў у Беларусі
pixabay.com/Public Domain CC0

Пра гэта стала вядома з адказу Апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзыдэнце Беларусі на зварот прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.

У адказе за подпісам Генадзя Бялкова гаворыцца, што Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленьні парадку выкарыстаньня інфармацыйнай прасторы», які прадугледжвае парадак абмежаваньня доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія зьмяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджваньня заканадаўчымі актамі.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» зьвярнулася ў міністэрства, каб азнаёміцца з тэкстам дакумэнта, а таксама даведацца, на якім этапе знаходзіцца яго ўзгадненьне. Аднак ва ўпраўленьнях электрасувязі, прававой і кадравай працы, а таксама Дэпартамэнце інфарматызацыі міністэрства прэс-службе «БАЖ» паведамілі, што нібыта нічога ня ведаюць пра падрыхтаваны Указ у галіне інтэрнэта.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіроўвае ў Міністэрства пісьмовы зварот з гэтай нагоды з просьбай даць магчымасьць азнаёміцца з дакумэнтам і абмеркаваць яго.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт