Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пра "Захад 2017": Мы не зьбіраемся ні на кога нападаць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.09.2017 13:14
Кіраўнік краіны падкрэсьліў, што Расея і Беларусь будуць вучыць арміі ваяваць, "на ўсялякі выпадак".
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

“Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2017" не накіраваны на тое, каб на кагосьці нападаць, у чым змогуць пераканацца запрошаныя замежныя назіральнікі. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёньня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хацеў бы напярэдадні пачатку актыўнай фазы вучэньняў "Захад-2017" пачуць інфармацыю ад Міністэрства абароны, якая сытуацыя ў гэтым пляне. Пры гэтым хачу папярэдзіць: хопіць апраўдвацца - абарончы характар нашы вучэньні маюць, яшчэ нешта. Ёсьць армія, ёсьць сумесная групоўка Беларусі і Расеі на заходнім напрамку. А калі яна існуе (мы ні ад каго гэта не хавалі), мы яе будзем вучыць ваяваць. На ўсялякі выпадак", - заявіў беларускі лідар. "Нападаць мы ні на каго не зьбіраемся. А якія будуць гэтыя вучэньні - мы запрасілі практычна ўсіх жадаючых. Няхай прыяжджаюць і глядзяць", - падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2017" не накіраваны на тое, каб на кагосьці нападаць, у чым змогуць пераканацца запрошаныя замежныя назіральнікі. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёньня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы напярэдадні пачатку актыўнай фазы вучэньняў "Захад-2017" пачуць інфармацыю ад Міністэрства абароны, якая сытуацыя ў гэтым пляне. Пры гэтым хачу папярэдзіць: хопіць апраўдвацца - абарончы характар нашы вучэньні маюць, яшчэ нешта. Ёсьць армія, ёсьць сумесная групоўка Беларусі і Расеі на заходнім напрамку. А калі яна існуе (мы ні ад каго гэта не хавалі), мы яе будзем вучыць ваяваць. На ўсялякі выпадак", - заявіў беларускі лідар.

"Нападаць мы ні на каго не зьбіраемся. А якія будуць гэтыя вучэньні - мы запрасілі практычна ўсіх жадаючых. Няхай прыяжджаюць і глядзяць", - падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт