Балтыйская АЭС купіць корпус рэактара, ад якога адмовілася БелАЭС
Абсталяваньне, зробленае для першага энэргаблёка Беларускай АЭС, набудзе канцэрн „Расэнэргаатам”.
Канцэрн „Расэнэргаатам” набудзе ў кампаніі „Атамбудэкспарт” абсталяваньне, зробленае для першага энэргаблёка Беларускай АЭС. Гэтае абсталяваньне плянуецца перадаць на будаўніцтва Балтыйскай АЭС у Калінінградзкай вобласьці.
У ліку гэтага абсталяваньня называецца й корпус першага рэактара, ад якога Беларусь адмовілася пасьля скандала зь яго падзеньнем з вышыні.
Як паведамлялася раней, здарэньне з корпусам першага рэактара Беларускай АЭС адбылося ў ноч на 10 ліпеня 2016 году. Пры яго перамяшчэньні на вышыні некалькіх мэтраў груз сасьлізнуў са стропаў і, як казалі прадстаўнікі АЭС, дакрануўся да зямлі. Расейскія будаўнікі БелАЭС заяўлялі, што пры інцыдэнце корпус не атрымаў ніякіх сур'ёзных пашкоджаньняў. Аднак беларускі бок адмовіўся ад гэтага абсталяваньня.
„Расатам” пагадзіўся памяняць корпус, але папярэдзіў, што гэтая замена запаволіць увод блёка ў дзеяньне. У выніку ўвод першага блёка БелАЭС быў перанесены з 2018 на 2019 год.
Будаўніцтва Балтыйскай АЭС цяпер замарожанае ў сувязі з пошукам інвэстараў.
interfax.by/euroradio.fm/аз