Беларусь завяршае ўборачную кампанію
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.09.2017 11:37
Улады рапартуюць, што зьбяруць загаданыя 10 мільёнаў тон зярна.
Foto: pixabay.com/CC0
Лічбу 10 мільёнаў тон збожжавых як заданьне для АПК шмат разоў агучваў Аляксандар Лукашэнка.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц лічыць, што сёлета Беларусі ўдасца наблізіцца да лічбы ў 10 мільёнаў тон збожжавых.
Як заявіў ён у эфіры тэлеканалу АНТ, гэты год быў няпростым для аграрыяў, не было ўпэўненасьці ў высокіх паказьніках, аднак выніковы ўраджай абнадзейвае.
Паводле яго, разам збожжавыя й зернебабовыя культуры па ўсіх катэгорыях гаспадарак складаюць 8 мільёнаў 150 тысяч тон. На гэты час застаюцца няўбранымі 250 тысяч тон збожжавых плюс 170 тысяч тон у фэрмэрскіх гаспадарках.
Дадаткова будзе нарыхтавана 730 тысяч тон рапсу й блізу 20 тысяч тон сьвірэпы. Чакаецца добры ўраджай кукурузы.
Паводле Радыё “Свабода”/юл