Logo Polskiego Radia
Print

Зьнешняя запазычанасьць Беларусі вырасла на 2 мільярды даляраў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.09.2017 18:48
На выплату даўгоў краіна выдае больш за 10% бюджэту.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку году вырас на 2 мільярды даляраў – паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на Міністэрства фінансаў Беларусі. 1 жніўня ён складаў 15,6 мільярдаў даляраў.

У студзені-ліпені дзяржава атрымала пазыкі на 2,5 мільярдаў даляраў. Асноўны абʼём – 1,4 мільярдаў – удалося сабраць шляхам продажу эўрааблігацыяў. Буйнымі крэдыторамі выступілі таксама Эўразійскі фонд стабілізацыі й разьвіцьця, урад і банкі Расеі, банкі Кітая, Міжнародны банк рэканструкцыі й разьвіцьця, а таксама Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

На пагашэньне зьнешняй запазычанасьці Беларусь за сем месяцаў накіравала 653 мільёнаў даляраў.

Мінфін занепакоены ростам расходаў па абслугоўваньні дзяржаўнай запазычанасьці. Доля гэтых плацяжоў у выдатках нацыянальнага бюджэту ў 2016 годзе склала больш за 10%. У 2010 годзе на выплату доўгу Беларусь выдаткоўвала толькі 2% бюджэту. Доля запазычанасьці ў мінулым годзе склала 41,7% да ВУП пры крытычным у значэньні ў 45-50%.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт