Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка даручыў Шэйману вызначыць «надзейныя пункты апоры» ў Афрыцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2017 13:00
Лукашэнка заўважыў, што Беларусі «не хопіць магчымасьці разьвіваць супрацоўніцтва адразу з усім кантынэнтам.
pixabay.com

Пашырэньне беларуска-афрыканскага супрацоўніцтва абмяркоўвалася на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком спраў прэзыдэнта Віктарам Шэйманам 31 жніўня ў Менску.

Кіраўнік дзяржавы спытаў у Шэймана, які курыруе супрацоўніцтва з Афрыканскім кантынэнтам, як Беларусь разьвівае адносіны з краінамі гэтага рэгіёну. У прыватнасьці Лукашэнка пацікавіўся вынікамі асваеньня новых рынкаў і паглыбленьня ўзаемадзеяньня з існуючымі партнёрамі, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

«З Эгіптам мы традыцыйна супрацоўнічаем. Судан мы выбралі ў Цэнтральна- Усходняй Афрыцы - мы на яго будзем абапірацца, каб працаваць у гэтай частцы кантынэнта, - сказаў Лукашэнка. - Мы дамаўляліся, што вы прапрацуеце паўднёвы-захад і поўдзень Афрыкі і запрапануеце, на якія краіны нам абаперціся, дзе, магчыма, мы будзем патрэбныя».

Лукашэнка заўважыў, што Беларусі «не хопіць магчымасьці разьвіваць супрацоўніцтва адразу з усім кантынэнтам, таму неабходна вызначыць краіны, якія змогуць стаць для яе надзейнай кропкай апоры ў Афрыканскім рэгіёне».

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт