Logo Polskiego Radia
Print

Тэставаць на стрэсаўстойлівасьць неўзабаве будуць беларусаў

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 30.08.2017 19:07
Па прагнозах кіраўніцтва Інстытуту генэтыкі й цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, дасьледаваньні пачнуць праводзіць у студзені будучага году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Тэставаць на стрэсаўстойлівасьць неўзабаве будуць беларусаў. Па прагнозах кіраўніцтва Інстытуту генэтыкі й цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, дасьледаваньні пачнуць праводзіць у студзені будучага году.

Перад гэтым спэцыялістам трэба будзе распрацаваць рэкамэндацыі па ўкараненьні новай тэхналёгіі. У лістападзе мэтодыку ацэняць прадстаўнікі Дзяржаўнага цэнтру акрэдытацыі. Паводле навукоўцаў, правядзеньне падобных генэтычныя тэстаў будзе асабліва важным для супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, лётчыкаў, прадстаўнікоў сілавых структураў. Словам, для ўсіх, чыя дзейнасьць патрабуе вытрымкі, мужнасьці ды халоднакроўя.

Стварэньне новай мэтодыкі – працэс вельмі складаны, паколькі стрэсаўстойлівасьць чалавека залежыць ад многіх фактараў, кажуць навукоўцы.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт