Расейскія танкі ўжо на тэрыторыі Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.08.2017 08:26
                    
                                 
                
                
                    У Беларусь прыбылі першыя расейскія танкі для ўдзелу ў вучэньнях «Захад-2017».
                
                
                    
                        
Foto: mil.ru
                     
                
                
                
               
                
                         На станцыю Вярэйцы пад Асіповічамі ў Магілёўскай вобласьці прыйшоў эшалён з расейскай ваеннай тэхнікай. Пра гэта са спасылкай на незалежныя беларускія СМІ паведаміў карэспандэнта Польскага Радыё. Фатаграфіі расейскай ваеннай тэхнікі ў Беларусі з апазнавальнымі знакамі расейскай арміі апублікаваныя ў сацсетках.
Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца 14 верасьня. Занепакоенасьць з нагоды вучэньняў выказалі прадстаўнікі NATO, ЗША, Польшча, Украіна і іншыя краіны рэгіёну.
яс